Больше новостей республики и района на сайтах:

Медицинский вестник
БЕЛТА
Гродзенская праўда
SB.BY
Дзянніца

У рамках акцыі “Нашы дзеці” прадстаўнікі раённай улады разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай наведалі юных пацыентаў райбальніцы

0000img_5200.jpg

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” набірае абароты. Дзятва ад душы гарэзнічае вакол навагодняй ёлкі і прымае ўдзел у казачных прадстаўленнях, а калі нечакана падвяло здароўе і хтосьці з рабят апынуўся на бальнічным ложку? Усё роўна цуды ніхто не адмяняў!

— У нас зараз праходзяць курс лячэння дзевяць пацыентаў, — гаворыць загадчыца педыятрычнага аддзялення Вікторыя Пракаповіч. — Нашы медыцынскія работнікі зрабілі ўсё магчымае, каб рабяты адчувалі сябе як дома і хутчэй папраўляліся.

Сапраўды, у холе аддзялення ззяе агеньчыкамі навагодняя ялінка, цешаць вока гірлянды і сняжынкі. Ва ўтульнай і прыгожай атмасферы, безумоўна, выздараўленне прыйдзе хутчэй.

img_5195_2.jpg

img_5198_1.jpg

img_5205.jpg

Ці не таму не прымусілі сябе чакаць і галоўныя навагоднія персанажы?! З вялізным мяшком слодычаў прыйшлі ў бальніцу да дзяцей Дзед Мароз і Снягурачка. Варта адзначыць, што пра гэтыя падарункі паклапацілася раённае аддзяленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд”. Самыя цёплыя і пяшчотныя віншаванні, шчырыя словы падтрымкі знайшлі для юных пацыентаў намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Пасюта і начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Падбадзёрыў дзятву і галоўны ўрач бальніцы Іван Загароўскі.

— Галоўнае – моцна верыць, што мара твая абавязкова збудзецца, старанна вучыцца і працаваць дзеля яе здзяйснення, і ўсё атрымаецца! — запэўнілі хлопчыкаў і дзяўчынак ганаровыя госці. – Моцнага вам  здароўя і шчаслівай будучыні!

img_5207_0.jpg

img_5213.jpg

img_5224.jpg

Віншаванні з надыходзячым Новым годам дапоўнілі Снягурачка і Дзед Мароз, з задавальненнем уручылі падарункі.

— Мне вельмі прыемна, што свята завітала да нас нават у бальніцу, — прызнаўся хлопчык Максім і паабяцаў хутчэй паправіцца, каб свята сустрэць усё ж дома, у родных Васілішках.

img_5229_0.jpg

Сайт Президента Республики Беларусь
МИНИСТЕРСТВО ЗДРАВООХРАНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Главное управление здравоохранения Гродненского облисполкома
ГРОДНЕНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
Щучинский районный исполнительный комитет
Здоровый Гродно
Гуманитарное сотрудничество
Visa Free
Наши победы
Биометрические документы РБ
Беларусы
ЗАНЯТОСТЬ НАСЕЛЕНИЯ
Вело. Движение
СПОРТИВНЫЕ СООРУЖЕНИЯ Карта сооружений  Онлайн карта спортивных сооружений Гродненской области
Легенды Гродзеншчыны
Кибербезопасность
2024 год качества
pomogut.by
STOP наркотик! (Беларусь)
Exstremizm 1
Молодежь.бел
© 2025 УЗ "Щучинская ЦРБ"/ УАЗ "Шчучынская ЦРБ"
.