Нашла призвание в медицине.

Знайшла прызванне ў медыцыне. Малады спецыяліст, медсястра прыёмнага аддзялення Дар’я Жук расказала аб сваёй працы


Каб быць добрай медсястрой, недастаткова мець веды і навыкі, трэба таксама валодаць асаблівымі чалавечымі якасцямі, такімі як спачуванне, цярпенне, уважлівасць і, вядома, адказнасць. Штогод у Шчучынскай ЦРБ абнаўляецца сястрынскі персанал, прыходзяць маладыя кадры. Адна з іх – Дар’я Жук, якая за некалькі месяцаў працы ўжо паспела зарэкамендаваць сябе як добры спецыяліст.

Вырасла Дар’я недалёка ад Шчучына, у аграгарадку Руткевічы. З самага дзяцінства дзяўчына ведала, што сваю прафесійную дзейнасць прысвеціць медыцынскай справе.

– Мне падабаецца дапамагаць людзям, і я бачыла ў гэтым прызванне. З дзяцінства захаплялася працай медыцынскіх работнікаў і іх самаадданасцю. Таму і выбрала гэты шлях, хаця ў сям’і да мяне ніхто ў сферы медыцыны не працаваў. Лічу, што прафесія мае практычныя плюсы. Напрыклад, калі ў мяне будзе свая сям’я і дзеці, я заўсёды змагу аказаць ім кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, – кажа Дар’я.

Падчас вучобы ў СШ № 3 г. Шчучына дзяўчына на профільным узроўні вывучала біялогію, разумеючы, што ў будучым ёй гэтыя веды спатрэбяцца. Так і сталася, калі Дар’я паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж па спецыяльнасці “сястрынская справа”. Вучоба ў каледжы была цікавай і карыснай. Дар’я адразу ведала, што атрыманыя веды будзе прымяняць на малой радзіме ў Шчучыне. Бо яшчэ да паступлення ўзяла мэтавае накіраванне ад нашай ЦРБ.

Для першага месца працы маладая медсястра выбрала прыёмнае аддзяленне. Як адзначае Дар’я, яно ў бальніцы самае цікавае, бо працаваць прыходзіцца з дарослымі і дзецьмі, па зменах днём і ноччу. У абавязкі медсёстраў уваходзіць вялікі спектр задач. Яны выконваюць назначэнні доктара, робяць ін’екцыі, ставяць кропельніцы, бяруць аналізы і здымаюць электракардыяграмы. Накладванне павязак і гіпсу і іншыя разнастайныя маніпуляцыі – таксама клопат медсёстраў прыёмнага аддзялення. Варта адзначыць, што пацыенты паступаюць у розным стане. Напрыклад, Дар’я ўжо некалькі разоў мела справу з пацярпелымі ў ДТЗ.

– Крыві не баюся, – адзначае дзяўчына. – Хвалявання і панікі ў такіх сітуацыях таксама няма. Я дакладна ведаю свае абавязкі і стараюся выконваць іх як мага лепш. У гэтым мне дапамагаюць старэйшыя калегі, якія шмат чаму вучаць і даюць парады. У каледжы я атрымала шмат інфармацыі, але ж важна таксама ўлічваць досвед спецыялістаў на месцах працы. Сфера медыцыны не стаіць на месцы, і мы павінны паспяваць за зменамі ў ёй, – лічыць маладая дзяўчына.

– У нас складзены план навучання маладых спецыялістаў, стараемся ў любы час быць на сувязі, каб адказаць на пытанні малодшых калег. Усё роўна ў іх яшчэ няма такой практыкі, як у нас, – адзначае старшая медыцынская сястра прыёмнага аддзялення Святлана Дубяга. – Тым больш прыёмнае аддзяленне вельмі разнапланавае, што накладвае дадатковыя складанасці і патрабуе большай адказнасці. Увогуле ў гэтым годзе нам пашанцавала з маладымі кадрамі. Усе дзяўчаты сумленныя, разумныя і адказныя.

Дар’я Жук згуртаваны калектыў лічыць адным з найважнейшых плюсаў сваёй дзейнасці. Таксама дзяўчына адзначае высокую якасць матэрыяльнай базы і годныя ўмовы працы ў прыёмным аддзяленні Шчучынскай ЦРБ, якое некалькі гадоў таму абнавілася пасля рамонту.

– Мне падабаецца працаваць у Шчучыне. Тут сям’я поруч і дом недалёка, ветлівыя і ўважлівыя калегі, добры заробак. Але самае галоўнае, што я маю магчымасць дапамагаць людзям палепшыць здароўе. Таму ўпэўнена, што зараз я знаходжуся на сваім месцы, – падсумоўвае малады спецыяліст Дар’я Жук

Источник: dzyannica.by

Сайт Президента Республики Беларусь
МИНИСТЕРСТВО ЗДРАВООХРАНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Главное управление здравоохранения Гродненского облисполкома
ГРОДНЕНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
Щучинский районный исполнительный комитет
Здоровый Гродно
Гуманитарное сотрудничество
Visa Free
Наши победы
Биометрические документы РБ
PORTAL RO V
Беларусы
Вместе победим Covid-19  EN
Вместе победим Covid-19  Ru
Гендерная статистика
День народного единства
ЭТАЛОН - ONLINE
ЗАНЯТОСТЬ НАСЕЛЕНИЯ
Вело. Движение
СПОРТИВНЫЕ СООРУЖЕНИЯ Карта сооружений  Онлайн карта спортивных сооружений Гродненской области
Щучинщина: вчера и сегодня
Парк активного отдыха «Коробчицкий Олимп»
Легенды Гродзеншчыны
КАЛЕНДАРЬ СОБЫТИЙ Schuchin
Августовский канал
Гродненщина вчера и сегодня
Республиканская акция
КАЛЕНДАРЬ КУЛЬТУРНЫХ СОБЫТИЙ
Туристическая привлекательность Гродненщины
Кибербезопасность
Участник Интернет-премии ТИБО-2023
УП
2024 год качества
pomogut.by
STOP наркотик! (Беларусь)
fest-sbv
Exstremizm 1
© 2024 УЗ "Щучинская ЦРБ"
Мы используем файлы cookie
Мы используем файлы cookie на нашем веб-сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство работы пользователей (отслеживающие файлы cookie). Вы можете решить для себя, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.
.