17 сентября 2023 года святочныя мерапрыемствы ў Шчучыне працягваліся: гараджане і госці зноў сабраліся на плошчы Свабоды, каб адзначыць Дзень горада, галоўнай падзеяй якога стала ўзнагароджанне жыхароў Шчучыншчыны, што любяць сваю зямлю, добрасумленнай працай і бязмежнай адданасцю сваёй справе робяць яе яшчэ больш моцнай.
Зазірнуўшы ў мінулае, вяртаемся ў сучаснасць. На сцэне – старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі:
– Паважаныя землякі! Шчыра вітаю прадстаўнікоў усіх працоўных калектываў, ветэранаў працы, ганаровых гасцей і хачу выказаць словы падзякі за тое, што мы заўсёды разам. Сёння наша краіна адзначае вялікае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, дзень, які ў нашай гістарычнай памяці стаіць побач з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці. Дзень народнага адзінства – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у працвітанне роднай зямлі. У нас багатае гістарычнае мінулае, а будучыня залежыць ад кожнага з нас. Сёння Шчучыншчына ўпэўнена глядзіць у будучыню. Дзякуючы вашай працы мы ідзём да новых дасягненняў. Сучасная Рэспублікі Беларусь развіваецца сваім уласным шляхам, і сёння ў нас ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная дзяржава. Дарагія землякі, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім, а нашаму любімаму гораду працвітання і багацця. У адзінстве – наша сіла!
Аляксей Валянцінавіч уручыў высокія узнагароды, сярод якіх Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – урачу-неўролагу, загадчыцы неўралагічнага аддзялення Шчучынскай ЦРБ Галіне Вознай, Ганаровыя граматы Гродзенскага аблвыканкама урачу-анколагу Шчучынскай ЦРБ Веры Алейнік. Так, нездарма наш народ характарызуюць як гасцінны, ветлівы і дружалюбны. Гэтыя якасці закладзены яшчэ папярэднімі пакаленнямі. Мы любім свой горад і сваю краіну! І ў гэтым – наша сіла!
Источник: dzyannica.by