У Шчучынскi раён прыйшлi маладыя спецыялiсты

У Шчучынскi раён прыйшлi маладыя спецыялiсты

Сёлета ў Шчучынскі раён па размеркаванні прыйшлі 22 сярэднія медыцынскія работнікі, 4 урачы і адзін урач-інтэрн. Сярод іх Наталля Сідарэнкава, якая, нягледзячы на статус маладога спецыяліста, адразу ўзначаліла стаматалагічнае аддзяленне раённай бальніцы.

Шлях Наталлі на Шчучыншчыну нельга назваць звычайным. Дзяўчына нарадзілася і вырасла ў Расіі ў невялікім горадзе Нікольск, што знаходзіцца ў Валагодскай вобласці. Калі Наталлі споўнілася 14 гадоў, яе сям’я вырашыла пераехаць жыць у Гродна. У абласным цэнтры будучы стаматолаг з залатым медалём скончыла гімназію № 1 імя Яўхіма Карскага і паспяхова паступіла на стаматалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў Мінску.

– Доктарам я хацела быць яшчэ з дзяцінства, – узгадвае Наталля Сідарэнкава– У школе мяне сур’ёзна цікавілі такія прадметы, як біялогія і хімія. Таму я толькі вагалася паміж лячэбным і стаматалагічным факультэтамі, у выніку зрабіла выбар на карысць апошняга.

Інтэрнатуру малады спецыяліст праходзіла на базе Гродзенскай абласной бальніцы ў стаматалагічнай паліклініцы ў аддзяленні сківічна-тварнай хірургіі, дзе набралася шмат каштоўнага досведу, які быў вельмі патрэбны ў нашым раёне. Справа ў тым, што зараз Наталля з’яўляецца адным з нямногіх у Шчучынскім раёне стаматолагам-хірургам. Каля 80% яе дзейнасці – гэта выдаленне зубоў. Аднак за перыяд працы ў Шчучыне доктар ужо паспела правесці некалькі складаных аперацый.

Навыкі і спецыялізацыю Наталлі Сідарэнкавай высока ацаніла кіраўніцтва Шчучынскай ЦРБ, маладой дзяўчыне адразу прапанавалі заняць пасаду загадчыка стаматалагічнага аддзялення. Як прызнаецца малады спецыяліст, спачатку крыху хвалявалася:

– Калі мне прапанавалі гэтую пасаду, падрабязна растлумачылі, якія ў мяне будуць абавязкі, і я вырашыла, што трэба паспрабаваць. Да мяне загадчыцай была таксама маладая дзяўчына, калі ў яе атрымалася, то і ў мяне ўсё будзе добра. Вядома, што ў мяне як у маладога спецыяліста пастаянна ўзнікаюць пытанні. Таму часта кансультуюся са старэйшымі калегамі. Напрыклад, падчас інтэрнатуры я пераважна працавала з дарослымі, а ў Шчучыне больш шчыльна прыйшлося заняцца дзіцячай стаматалогіяй. З маленькімі пацыентамі, канечне, больш складана, з імі яшчэ трэба ўмець наладзіць кантакт, угаварыць, супакоіць ці развесяліць. Але за некалькі тыдняў працы я ўжо прызвычаілася.

Як адзначае Наталля, умовы працы ў нашым раёне добрыя. Ёсць усё неабходнае для стаматолага абсталяванне, а галоўнае – яна трапіла ў выдатны калектыў. Адміністрацыя ЦРБ заўсёды дапамагае вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць на працы і за яе межамі. Зараз дзяўчына толькі пачынае абжывацца ў райцэнтры пасля пераезду з Гродна.

– Шчучын маленькі, спакойны і прыемны гарадок, пакуль знаёмлюся з ім. У гэтым мне будзе дапамагаць мой муж. Ён працуе ў Гродне, аднак яго дзейнасць збольшага дыстанцыйная, таму мы вырашылі, што будзем жыць разам тут. Мае бацькі з малодшым братам зараз пераехалі назад у Расію, жывуць у Санкт-Пецярбургу. А я вырашыла застацца ў Беларусі, мне тут вельмі падабаецца. З Беларуссю ў мяне звязаны найважнейшыя моманты жыцця. Тут я скончыла школу і ўніверсітэт, знайшла каханне. Мне тут утульна і спакойна, – падсумоўвае Наталля.

Подробнее на сайте:  dzyannica.by

Сайт Президента Республики Беларусь
МИНИСТЕРСТВО ЗДРАВООХРАНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Главное управление здравоохранения Гродненского облисполкома
ГРОДНЕНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
Щучинский районный исполнительный комитет
Здоровый Гродно
Гуманитарное сотрудничество
Visa Free
Наши победы
Биометрические документы РБ
PORTAL RO V
Беларусы
Вместе победим Covid-19  EN
Вместе победим Covid-19  Ru
Гендерная статистика
День народного единства
ЭТАЛОН - ONLINE
ЗАНЯТОСТЬ НАСЕЛЕНИЯ
Вело. Движение
СПОРТИВНЫЕ СООРУЖЕНИЯ Карта сооружений  Онлайн карта спортивных сооружений Гродненской области
Щучинщина: вчера и сегодня
Парк активного отдыха «Коробчицкий Олимп»
Легенды Гродзеншчыны
КАЛЕНДАРЬ СОБЫТИЙ Schuchin
Августовский канал
Гродненщина вчера и сегодня
Республиканская акция
КАЛЕНДАРЬ КУЛЬТУРНЫХ СОБЫТИЙ
Туристическая привлекательность Гродненщины
Кибербезопасность
Участник Интернет-премии ТИБО-2023
УП
2024 год качества
pomogut.by
STOP наркотик! (Беларусь)
fest-sbv
Exstremizm 1
© 2024 УЗ "Щучинская ЦРБ"
Мы используем файлы cookie
Мы используем файлы cookie на нашем веб-сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство работы пользователей (отслеживающие файлы cookie). Вы можете решить для себя, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.
.