Моладзь Шчучыншчыны адзначыла дваццацігоддзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”

Актыўны адпачынак, экскурсія па “Бункеру-77” і пікнік у добрай кампаніі.

Актыўны адпачынак, экскурсія па ўнікальнаму “Бункеру-77” і пікнік у добрай кампаніі – вось так працуючая моладзь Шчучыншчыны адзначыла дваццацігоддзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

6 верасня споўнілася 20 гадоў БРСМ, з гэтай нагоды ў суботу моладзь нашага раёна сабралася на тэрыторыі каля легендарнага “Бункера-77”. Самыя актыўныя паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па лазертагу.

11september-dzyannica1news.jpg 11september-dzyannica4news.jpg

Усяго мерапрыемства сабрала каля пяцідзесяці чалавек з розных арганізацый Шчучына і раёна. Свае каманды для ўдзелу ў спаборніцтвах па вайскова-тактычнай гульні лазертаг сабралі Шчучынскі лясгас, саўгас “Вялікае Мажэйкава”, ААТ “Дэмбрава” і філіял “Жалудоцкі агракомплекс”. Таксама па два калектывы выступалі ад Шчучынскага РУП ЖКГ і Шчучынскай ЦРБ.

 У зацятай барацьбе восем каманд па чарзе спрабавалі перамагчы адзін аднаго. Матчы праходзілі ў некалькі этапаў: спачатку гульцы павінны былі абясшкодзіць саперніка, а потым захапіць яго базу. Гульня гэта цалкам бяспечная, бо страляюць аўтаматы тут не кулямі, а лазерам, які падае сігнал спецыяльнаму датчыку на галаве “ахвяры”. Сапраўдныя тактычныя баталіі развярнуліся на імправізаванай пляцоўцы для лазертага. Гульцы прымянялі дасціпныя манеўры па абыходу саперніка, вядома, знайшлося тут таксама месца для мужнасці і смеласці. Пасля кожнага бою камандам залічваліся ачкі, колькасць якіх і вызначала пераможцу. Па выніках спаборніцтва трэцяе месца заняла каманда Шчучынскага лясгаса, на другой п’едэстальнай прыступцы размясціўся калектыў Шчучынскай ЦРБ, ну а лепш за ўсіх стралялі прадстаўнікі Шчучынскага РУП ЖКГ. Прызёры былі адзначаны граматамі раённага камітэта БРСМ.

11september-dzyannica3news.jpg 11september-dzyannica2news.jpg

Акрамя стрэльбаў, кожны жадаючы мог завітаць на экскурсію па вядомаму “Бункеру-77”. Моладзь з цікавасцю дакранулася да побыту падземнага сховішча, а таксама даведалася пра гісторыю халоднай вайны. Дзякуючы прафесійным экскурсаводам, можна было адчуць атмасферу дзейнага вайсковага аб’екта стратэгічнага значэння.

11september-dzyannica6news.jpg 11september-dzyannica7news.jpg

Пасля спаборніцтва па лазертагу і экскурсіі па бункеру моладзь зладзіла вясёлы пікнік, на якім можна было не толькі падсілкавацца, але і абмеркаваць цікавыя тэмы, завесці новых знаёмых і сяброў. Папросту кажучы, з карысцюправесці час на свежым паветры.

Источник: dzyannica.by

Сайт Президента Республики Беларусь
МИНИСТЕРСТВО ЗДРАВООХРАНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Главное управление здравоохранения Гродненского облисполкома
ГРОДНЕНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
Щучинский районный исполнительный комитет
Здоровый Гродно
Гуманитарное сотрудничество
Visa Free
Наши победы
Биометрические документы РБ
PORTAL RO V
Беларусы
Вместе победим Covid-19  EN
Вместе победим Covid-19  Ru
Гендерная статистика
День народного единства
ЭТАЛОН - ONLINE
ЗАНЯТОСТЬ НАСЕЛЕНИЯ
Вело. Движение
СПОРТИВНЫЕ СООРУЖЕНИЯ Карта сооружений  Онлайн карта спортивных сооружений Гродненской области
Щучинщина: вчера и сегодня
Парк активного отдыха «Коробчицкий Олимп»
Легенды Гродзеншчыны
КАЛЕНДАРЬ СОБЫТИЙ Schuchin
Августовский канал
Гродненщина вчера и сегодня
Республиканская акция
КАЛЕНДАРЬ КУЛЬТУРНЫХ СОБЫТИЙ
Туристическая привлекательность Гродненщины
Кибербезопасность
Участник Интернет-премии ТИБО-2023
УП
2024 год качества
pomogut.by
STOP наркотик! (Беларусь)
fest-sbv
Exstremizm 1
© 2024 УЗ "Щучинская ЦРБ"
Мы используем файлы cookie
Мы используем файлы cookie на нашем веб-сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство работы пользователей (отслеживающие файлы cookie). Вы можете решить для себя, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.
.